Гамяльчаніна асудзілі да 2,5 гадоў калоніі за абразу Лукашэнкі і сліў дадзеных



У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля да двух з паловай гадоў калоніі асудзілі 49-гадовага Сяргея Індзюкова. Яго абвінаваціл па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватнага жыцця і персанальных дадзеных), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта).

Паводле версіі абвінавачвання, «Індзюкоў публічна абразіў прэзідэнта і прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў і наўмысна незаконна распаўсюдзіў інфармацыю аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных іншай асобы без яе згоды». Каго канкрэтна абразіў і чые дадзеныя распаўсюдзіў мужчына, а таксама іншыя падрабязнасці па справе невядомыя, таму што суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Вядома, што суддзя Яўген Шаршнёў таксама аштрафаваў Сяргея на 1 920 рублёў, паведамляюць праваабаронцы.

[manual_related_posts]