Гамяльчанку аштрафавалі за ўдзел у акцыі пратэсту



Гамяльчанку, якой пагражалі артыкулам за прастытуцыю, аштрафавалі за ўдзел у акцыі пратэсту. Святлана Разванава мусіць выплаціць дзяржаве 20 базавых велічыняў за парушэнне артыкула 23.34 “Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў”.

Маці Святланы Разванавай Наталля ўзгадвае, як пагражалі крыміналкай яе дачцэ:

– Некалькі разоў яна выходзіла на мітынгі, без усялякіх праяваў агрэсіі і г.д. Гэта былі чыста мірныя мітынгі і праз нейкі час да нас дадому прыехалі людзі ў цывільным. Яны сказалі, што паступіла заява ў міліцыю на яе ў тым, што яна займаецца прастытуцыяй. Мы вырашылі, што мы будзем з адвакатам бараніць свае правы. Калі дачка пабыла там, то калі мінула дзве гадзіны адвакат выйшаў адзін і сказаў, што яе затрымалі, яна будзе знаходзіцца ў ІЧУ да суда.

Доказам удзелу ў акцыі пратэсту стаў фотаздымак. Сама Святлана Разванава на судзе заявіла, што не пазнае сябе на прадстаўленым фотаздымку. Аднак суддзя Цэнтральнага раёна Сяргей Кармановіч пакараў гамяльчанку штрафам на 540 рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя