Ганна Красуліна: Беларускі Чырвоны Крыж абслугоўвае рэжым Лукашэнкі



Пра гэта ў нашым эфіры, каментуючы міграцыйны крызіс, заявіла прэсавая сакратарка Святланы Ціханоўскай Ганна Красуліна:

Напрыклад, вялікая колькасць сябраў выбарчых лукашэнкаўскіх камісій, прадстаўлялалі ім дакументальнае прыкрыццё, як быццам бы ад арганізацыі Беларускі Чырвоны Крыж. Беларускі Чырвоны Крыж не выконвае тыя задачы, якія Чырвоны Крыж ставіць перад сабой. Мы пра гэта штаб-кватэру апавяшчалі.

Таму, перакананая Красуліна, грашовая дапамога на вырашэнне міграцыйнага крызісу не павінна праходзіць праз Беларускі Чырвоны Крыж. Праблема мусіць вырашацца праз гуманітарную місію ААН.

Беларускае Радыё Рацыя