Ганну Канюс пераабралі лідарам берасцейскай гарадской арганізацыі БСДП (Грамада)



12 тысяч подпісаў, звыш 50-ці пікетаў і 100 тысяч кантактаў. Такі вынік працы берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) за справаздачны перыяд. Старшыня берасцейскай гарадской арганізацыі ад сацыял-дэмакратаў Ганна Канюс, якая была пераабраная на чарговы тэрмін, адзначыла, што з кожным годам павялічваецца колькасць сябраў структуры:

– Спачатку гэта давер усіх сябраў арганізацыі на тое, што мы правільна працавалі і працаваў правільна ўвесь наш гарадскі камітэт, таму што амаль усе былі пераабраныя. Ёсць у нас змены ў камітэце і гэта добра, калі прыходзяць новыя людзі, калі змяняюцца лідары рэгіянальных структураў. Аднак трэба адзначыць, што гэта Берасцейская гарадская арганізацыя БСДП (Грамада), гэта ўсё ж вялікая арганізацыя, прадстаўнічая.

У якасці абласнога кіраўніка БСДП (Грамада) на справаздачна-выбарчай канферэнцыі быў абраны Ігар Маслоўскі. Актывісты працягнуць у бліжэйшы год абарону палітычных, грамадзянскіх і сацыяльна-эканамічных правоў жыхароў Берасцейшчыны.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце