Гарадзенец падпаліў сваю кватэру



5 сакавіка ў 18:41 гарадзенскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар. Загарэлася двухпакаёвая кватэра на першым паверсе пяціпавярховага жылога дома па вуліцы Серафімовіча. 

Агонь пашкодзіў маёмасць у адным з пакояў, аконную шыбу, уваходныя дзверы. У кватэры і пад’ездзе закураныя сцены і столь. 

Гаспадара кватэры шпіталізавалі з тэрмічнымі апёкамі першай-трэцяй ступеняў (30% цела). Яго стан вызначаецца як цяжкі. 

З суседніх кватэраў супрацоўнікі МНС выратавалі чатырох чалавек, яшчэ сем чалавек эвакуяваныя. 

Мяркуецца, што гаспадар падпаліў сваю кватэру.

Паводле grodno.mchs.gov.by

[manual_related_posts]