Гарадзенец вёз з Польшчы ў паліўным баку дзясяткі пачкаў кавы



35-гадовы жыхар Гародні вёз з Польшчы ў паліўным баку і ў спінках сядзення аўтамабіля Audi A6 каля 60 пачкаў кавы. Аднак падчас праверкі ў пункце пропуску „Брузгі” ўсе схованкі беларускія мытнікі знайшлі. Перад гэтым мужчына ім заявіў, што вязе толькі прадукты харчавання вагой не больш за 11 кілаграмаў. Мытнікі адшукалі і схаваныя прадукты. Агульная вага кантрабанды склала амаль 35 кг.

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, пачаты адміністрацыйны працэс. Гарадзенцу пагражае канфіскацыя машыны.

customs.gov.by

[manual_related_posts]