Гарадзенка патрабуе беларусізацыі сайтаў выканкамаў



Аляксандра Васілевіч, кіраўнічка гарадзенскай абласной структуры Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, атрымала каля дзясятка адказаў з выканкамаў рознага ўзроўня. Лісты, якія дзяўчына пісала ў абласныя і раённыя выканкамы Гарадзенчыны, тычыліся беларускамоўных старонак на сайтах абласной вертыкалі ўлады.

Адказы на звароты вельмі розныя, – каментуе Аляксандра Васілевіч:

– Былі напісаны звароты ва ўсе 16 райвыканкамаў у Гарадзенскай вобласці, плюс у дзве адміністрацыі. У тры райвыканкамы пісалі актывісты на месцах. Усе звароты былі амаль аднолькавыя, але адказы на іх розныя. Нікалай Уласевіч падаваў зварот як ад прыватнай асобы. Яму прыйшлоў адказ. Ён канкрэтна задаў пытанне: калі з’явіцца беларускамоўная версія сайта? Чаму не выконваецца заканадаўства? У адказе было, што ў 2017 годзе яны паспрабуюць паставіць пытанне пра павелічэнне фінансавання сайта.

Па словах актывісткі АГП, яна будзе дабівацца з’яўлення старонак на беларускай мове ўжо ў пачатку 2017 года і для гэтага ў бліжэйшы тыдзень пойдзе на прыём да абласнога ідэолага Аляксандра Вярсоцкага.

Беларускае Радыё Рацыя