Гарадзенскай газеце „Пагоня” – 25 гадоў



Дваццаць пяць гадоў спаўняецца беларускамоўнай газеты „Пагоня”. У 1992-м годзе яна выйшла ў Дзень Волі. Ці было адчуванне чацвёртай улады для гарадзенцаў? Хіба – не. Але газету чыталі і ёю цікавіліся ў Гародні.

Згадвае адзін з пачынальнікаў рэгіянальнай газеты „Пагоня”, тагачасны рэдактар Сяргей Астраўцоў:

– Пры Гарбачове, калі газеты змяніліся, калі ў журналістаў стала больш магчымасцяў, газеты сталі больш цікавыя, і ўзнік газетны бум, калі людзі чыталі, каля шапікаў стаялі. Зразумела, што мы маглі сабе больш дазволіць, больш пісаць. Я стараўся, як рэдактар, каб гэта была ўжо іншая журналістыка, каб не была нейкая раённая газета, каб была беларускай па духу. Я цікавіўся польскай прэсай. Ясна, палякі ішлі наперадзе ад нас. І трэцяе. Я праглядаў тут некалькі нумароў, бо забываецца, – і жыццё тады было зусім іншае.

 

Выданне вызначалася шырокім спектрам тэмаў. Існавала нават рубрыка „з сесіі гарадскога савета народных дэпутатаў”.  У ёй публікаваліся тэмы таго часу, а таксама архіўныя матэрыялы з гісторыі Беларусі і Гародні. Пасля „Пагоні” ўжо не было ў Гародні цалкам беларускіх газет.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя