Гарадзенскаму блогеру Vadimati прысудзілі тры гады зняволення



У судзе Шчучынскага раёну вынеслі прысуд Вадзіму Ермашуку, вядомаму як гарадзенскі блогер Vadimati.

Фота: spring96.org

Суд пастанавіў пакараць яго трыма гадамі зняволення, яго прызналі вінаватым у абразе Лукашэнкі і знявазе дзяржаўнага сцяга Беларусі, – паведамляюць праваабаронцы.

10 чалавек прыехалі ў суд падтрымаць Вадзіма.

Прысуд вынес Дзмітрый Цівунчык, які раней судзіў сябра ініцыятыўнай групы Ціханоўскага. Вадзім падзякаваў усім, хто яго падтрымлівае, паабяцаў вытрымаць гэтае выпрабаванне і абавязкова дачакацца вызвалення.

У чацвер, 23 снежня, яго перавядуць у гарадзенскую турму.

Вадзім цалкам не прызнаў сваёй віны і адмовіўся даваць паказанні ў судзе.

Vadimati 36 гадоў, паводле адукацыі ён юрыст, на яго Instagram былі падпісаныя больш за 40 тысяч чалавек.