Гарадзенскі абласны суд не задаволіў скаргу антыфашыста



Гарадзенскі абласны суд не задаволіў скаргу Максіма Ягнешкі на пастанову Ленінскага раённага суда Гародні. Маладзён анты-фашыстоўскіх поглядаў быў аштрафаваны на 25 базавых вялічыняў – 4,5 мільёна беларускіх рублёў.

Падчас суда Максім цвердзіў, што міліцыя дапусціла шэраг парушэнняў у час вобшуку ў кватэры, дзе ён жыве. За знойдзеныя ў памяшканні 14 налепак і адну кніжку, яго абвінавацілі паводле артыкула “захоўванне і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”.

IMG_4579

IMG_4578 Пра паводзіны суддзі Ленінскага суда Максім Ягнешка распавёў нашаму карэспандэнту:

– Калі я яго спытаў: “У чым сутнасць распаўсюу заключаецца, што я распаўсюджваў?” Ён паказаў мне матэрыялы агульнага плану, якія не маюць дачынення да справы – фотаздымак, дзе я з сябрамі. І больш нічога асаблівага. Пасля мне тэлефанавалі з міліцыі, хацелі выклікаць па тэлефоне ў опорны пункт міліцыі, бо ў іх там, то нешта намалявалі, то нешта наклеілі, то разбілі. Спрабавалі “дзёргаць” мяне праз тэлефон, але я, вядома, адмаўляўся, казаў даслаць позвы.  

Міліцыянты пераследавалі некалькі маладзёнаў – антыфашыстаў, але не ўсіх прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Далей абскарджваць судовую пастанову Максім Ягнешка не плануе, бо не бачыць у гэтым сэнсу.

 Беларускае Радыё Рацыя