Гарадзенскі аэрапорт пашырае сваю палётную праграму
Улетку з Гародні можна будзе выляцець у Калінінград, Баўгарыю, Турцыю і Чарнагорыю. У далёкае замежжа будзе лётаць самалёт «Боінг 737-300», разлічаны на 148 пасажыраў.
Гарадзенцы яшчэ летась ацанілі выгады вылету з абласнога цэнтру – гэта і эканомія часу, і эканомія сродкаў. Як і раней, Гарадзенскі аэрапорт будзе сустракаць пасажыраў за тры гадзіны да вылету.
Палётная праграма ў Балгарыю з Гародні сёлета будзе складацца з 9 рэйсаў: 10, 21 чэрвеня, 1, 12, 22 ліпеня, 2, 12, 23 жніўня і 2 верасня.
Набыць квіткі па дадзеных маршрутах, як і летась, можна будзе толькі ў складзе турыстычнага пакета.
Палёты па маршруце Калінінград – Гародня – Калінінград будуць ажыццяўляцца па аўторках і пятніцах, шлях у адзін бок зойме каля паўгадзіны. На дадзеным маршруце будуць эксплуатавацца канадскія самалёты CRJ-200 умяшчальнасцю 50 пасажыраў. Пры падарожжы з Гародні ў Калінінград авіятранспартам неабходнасць у афармленні шэнгенскай візы адпадае.
На дадзены момант прапрацоўваецца магчымасць арганізацыі ў гэтым сезоне чартэрных рэйсаў у Чарнагорыю.
Беларускае Радыё Рацыя, паводле S13.ru