Гарадзенскі аграгламур на фэсце «КартоFUN»



Упершыню на Гарадзеншчыне адбыўся  першы нацыянальны бульбяны фэст «КартоFUN», арганізаваны гарадскім цэнтрам культуры. Гарадзенцы, што прыехалі на гэты фэст нацыянальный стравы на бераг Нёмана ў базу адпачынку “Прывал”, убачылі некалькі намётаў, маглі пачаставацца дранікамі і бульбяной каўбасой, а таксама  «бульбянымі рагалікамі з мармеладам».

На думку прыехаўшых на свята бульбы гарадзенцаў, гэта нагадвала свята ў савецкія часы:

– На жаль, не спраўдзіліся нашы спадзяванні. Народу малавата. З транспартам таксама не вельмі выгодна. Нібы добры пачатак, нейкі фэст, нейкі рух у горадзе – гэта добра. Але не паказала яно сябе так, як чакалася. Не апраўдала надзей.

– У нас тут дабрачыннае свята. Мы прапануем людзям паўдзельнічаць у кірмашы, звярнуцца да бульбянога аракула, выцягнуць асабістае пажаданне.

– Падабаецца, што тут ёсць „Irdorath”, майстар-клас па танцах.

На фэсце можна было пабачыць стрэлы з лукаў і бульбамёты, гульнятэкі і дабрачынныя аўкцыёны. Скончылася мерапрыемства ўвечары фаершоу і выступам фэнтэзі-фолк-гурта „Irdorath”.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня