Гарадзенскі дзіцячы хоспіс правёў Каляднае свята



У Гародні адбылося каляднае свята для дзетак, што знаходзяцца пад апекай гарадзенскага дзіцячага хоспіса. Бацькі прывялі ў гарадзенскае H2O некалькі дзясяткаў дзетак, што маюць абмежаванні ў развіцці, каб іх павіншаваў Святы Мікалай і ўручыў падарункі і пачастункі

Распавядае дырэктарка гарадзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Шульга:

– Гэта мерапрыемства вельмі натуральна ўпісваецца ў перадкалядныя святы – гэта віншаванні ад Святога Мікалая, які сёння завітаў да нас з падарункамі, гэта салодкія пачастункі. Простую рэч, якую мы робім, нягледзячы на стан здароўя дзяцей. Мы спрабуем зрабіць так, каб яны мелі сёння вясёлы настрой.

Кажуць бацькі, дзеці якіх знаходзяцца пад апекай гарадзенскага хоспіса: Прыйшлі па запрашэнні, бо стаім на ўліку ў хоспісе, дзіця інвалід, папрасілі прыйсці нас, паглядзець на Дзеда Мароза, атрымаць падарунак.

– Нас запрасілі, каб мы маглі крыху павесяліцца, таму што для такіх дзяцей мала ў горадзе ладзіцца мерапрыемстваў.

Пад апекай гарадзенскага дзіцячага хоспіса знаходзіца больш за 80 цяжка і невылечна хворых дзяцей, для якіх гэтае свята стала невялічкай палёгкай у іх складаным жыцці.

Беларускае Радыё Рацыя