Гарадзенскі таксіст не здолеў дамагчыся справядлівасці



Гарадзенскі таксіст не здолеў дамагчыся справядлівасці ў спрэчках з транспартнай інспекцыяй праз Вярхоўны суд.

У канцы мінулага году, на Сяргея Верамеенку склалі адміністрацыйны пратакол за тое, што нібыта ён незаконна займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю ў якасці таксіста.

IMG_4566

IMG_4564 IMG_4567

Сяргей Верамеенка сапраўды працуе таксістам, але падчас складання пратаколу, ён выкарыстоўваў сваю машыну для асабістых мэтаў, што і было пазначана ў “пуцявым лісце”:

– Насамрэч я не ведаю, куды звяртацца, бо калі ўжо з Вярхоўнага суда я атрымаў пастанову, якая пацвярджае рашэнне эканамічнага суда. З боку працаўнікоў траспартнай інспекцыі, з боку Міністэрства транспарта ідзе спасылка на ліст Міністэрства транспарта, дзе ўдакладнялася, як правільна запаўняць пуцявы ліст, калі нават улічыць, што такі ліст быў, то ён не быў нідзе надрукаваны.

Падобны выпадак ужо не адзінкавы. Адсутнасць выразнага тлумачэння, як павінен быць аформлены “пуцявы ліст” для таксістаў-прадпрымальнікаў можа стаць нагодай для фіскальных службаў, каб папаўняць бюджэт праз штрафы, – лічыць Сяргей Верамеенка.

Беларускае Радыё Рацыя