Гарадзенскі журналіст працягвае дамагацца справядлівасці



Журналіст сайта InformNapalm з Гародні Дзяніс Івашын спрабуе дабіцца справядлівасці за сваё незаконнае затрыманне 25 сакавіка ў Дзень Волі ў Менску .

Дзяніс Івашын прайшоў ужо тры інстанцыі і днямі атрымаў адказ ад старшыні Менскага гарадскога суда:

Прыйшоў нарэшце адказ ад старшыні Менскага гарадскога суда Паўла Каршуновіча. Я зразумела не меў ніякіх ілюзій на задавальненне маёй скаргі. Пакінутае ў моцы рашэнне судоў першай і другой інстанцыі. Хачу адразу адзначыць, сказаць некалькі слоў пра гэтага суддзю, Паўла Каршуновіча: ён вядомы тым, што ў судовай сістэме пачаў сваю кар’еру з 1994 года, з таго года, калі ў нас адлічваецца дыктатура Лукашэнкі.

Па словах журналіста ён будзе дабівацца справядлівасці не толькі ў беларускіх судах, але звернецца і ў Еўрапейскі суд, а таксама збіраецца скласці спіс усіх суддзяў, якія незаконна садзяць за краты і прысуджаюць вялізныя штрафы, каб у будучым прыцягнуць іх да адказнасці.

Беларускае Радыё Рацыя