Гарадзенскія дзеці супраць спайсу



Дзеці з гарадзенскага інтэрната для слабачуючых застылі ў цэнтры Гародні нібы жывыя скульптуры. Каля 30 дзетак згадвалі пачуцці, якія не дазваляюць стаць наркаманам: каханне, гуманнасць, міласэрднасць. Ідэі для скульптураў былі ўзяты ў творах Мікеланджэла, Радэна і Ленанарда да Вінчы. Распавядае адзін з арганізатараў акцыі Міхаіл Ліс:

– Сутнасць акцыі ў тым, каб праз творчасць звярнуць увагу на праблему спайса. Маладыя людзі вырашылі паказаць праз свае творы, што трэба быць здаровым, прыгожым і весці правільным лад жыцця, што можа паспрыяць чалавеку застацца ў гісторыі, даваць вялікае задавальненне ад жыцця, і не згубіцца ў бурах шкодных звычак, якія часта могуць быць вельмі небяспечнымі.

Арганізатары акцыі лічаць яе яшчэ адным крокам, які дапаможа паменшыць праблему ўжывання наркотыкаў, а таксама пакажа сапраўдныя чалавечыя каштоўнасці.

Беларускае Радыё Рацыя