Гарадзенскія калядоўшчыкі стваралі святочны настрой



Каля двух дзясяткаў кватэраў гарадзенскіх журналістаў і грамадскіх актывістаў Гародні наведалі калядоўшчыкі, што ўвечары 25-га снежня ездзілі па горадзе над Нёманам.

Гэтае святкаванне стала ўжо традыцыйным, у ім прымаюць удзел дзве групы калядоўшчыкаў. Кожны  год змяняецца і праграма,  і самі ўдзельнікі святкавання, але застаецца адна ўмова,  па якой працуюць калядоўшчыкі – беларуская мова і беларускія народныя песні.

Гэтым разам сярод калядоўшчыкаў выкарыстоўваліся народныя вобразы: мядзведзь, бусел і каза. Незвычайным быў вобраз габрэя, які прымаў падарункі ў торбу.

Пра святкаванне распавядае гарадзенка Юлія, да якой калядоўшчыкі завітваюць ужо не першы раз:

– Чароўнае атрымалася свята, цудоўныя калядкі. Вельмі добрыя калядоўшчыкі, якія падаравалі адчуанне чараўніцтва гэтага свята. Дзеткі паздзіўляліся. Дарослыя пасмяяліся. Вельмі ўсё было пазітыўна, крэатыўна, асабліва козачка з тамтамам і жыд, які больш за ўсё любіць цукеркі. Усё было цудоўна. І засталося толькі цёплае пачуццё свята.

Калядоўшчыкаў у Гародні яшчэ можна запрасіць да сябе ў госці да праваслаўнага Раства кожны ахвотны.

kaliada1 (2)

kaliada2

Беларускае Радыё Рацыя