Гарадзенскія маракі адзначылі Дзень ваенна-марскога флоту



Па горадзе прайшлі амаль дзве сотні чалавек у „цяльняшках”.

Маракі правялі сустрэчу ў самым цэнтры Гародні . На ёй прысутнічаў праваслаўны святар.

Пасля афіцыйнай дзесяціхвіліннай сустрэчы маракі шэсцем накіраваліся ў парк Жылібера, дзе святкаванне працягнулася.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота Сяргея Апановіча