Гарадзенскія музыкі падтрымалі Арцёма Сердзюка



Музыка Арцём Сярдзюк з 2012 года хворы на гепаціт тыпу С. Лячэнне звычайнымі сродкамі не дапамагло і цяпер музыкі вырашылі сабраць грошы на больш эфектыўны прэпарат, кошт якога больш за 15 тысяч даляраў.

У Гародні канцэрт адбываўся ў моладзевым цэнтры “Гродна”. Пра свой удзел у мерапрыемстве распавядае Жэня “Пост” – Яўген Нікіцін, адзін з самых старых удзельнікаў гэтага мерапрыемства:

Мерапрыемству з самага пачатку быў наканаваны поспех па адной простай прычыне: людзям трэба было аб’яднацца. І самае класнае – тут я не скажу нічога новага – аб’ядналіся людзі розных стыляў і напрамкаў. Гэта вельмі важна, бо перад тварам бяды ўсе роўныя. І тут не мае значэння, што ты граеш, як ты гэта робіш. Самае галоўнае цяпер тое, што праходзіць дабрачынная акцыя, што Арцёму аказваецца эмацыйная, маральная падтрымка.

Канцэрты ў падтрымку гарадзенца будуць працягвацца. У менскім клубе “Салтайм” 6 ліпеня таксама музыкі будуць збіраць грошы для хворага гарадзенца.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня