Гарадзенскія мытнікі з пачатку года канфіскавалі амаль 60 аўтамабіляў



Больш за 60 спробаў незаконнага ўвозу замежных транспартных сродкаў спынена з пачатку года Гарадзенскай рэгіянальнай мытняй. У выніку праверачных мерапрыемстваў канфіскавана 30 легкавых аўтамабіляў, 28 грузавых і 6 паўпрычэпаў агульным коштам больш за два мільёны рублёў, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

Як правіла, для рэалізацыі незаконнага ўвозу замежных транспартных сродкаў выкарыстоўваюцца падробленыя альбо несапраўдныя дакументы на ўжо нібыта зарэгістраваныя на тэрыторыі ЕАЭС (пераважна ў Расейскай Федэрацыі) транспартныя сродкі, ажыццяўляецца змяненне выгляду іх ідэнтыфікацыйных нумароў.

Дарагія легкавыя аўтамабілі 2016—2018 гадоў выпуску, зарэгістраваныя ў краінах ЕЗ, таксама спрабуюць увезці на тэрыторыю ЕАЭС з выкарыстаннем выкрадзеных альбо падробленых рэгістрацыйных нумарных знакаў РФ. Як правіла, такія аўтамабілі знаходзяцца ў лізінгу, і пасля перасячэння мяжы ўласнікі падаюць іх у вышук.

Незаконна ўвезеныя транспартныя сродкі канфіскаваныя, парушальнікі прыцягнутыя да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.

Мытняй распачатыя шэраг крымінальных спраў у дачыненні да асоб, якія незаконна ўвозілі аўтамабілі пад выглядам транспартных сродкаў, зарэгістраваных у Беларусі. Пры гэтым пасведчанні аб рэгістрацыі і рэгістрацыйныя нумары належалі іншым транспартным сродкам.  БелаПАН