Гарадзенскія праваабаронцы падвялі вынікі года



Грамадскія актывісты, праваабаронцы Гародні падвялі вынікі стану правоў чалавека за 2014 год. На круглы стол прыйшлі прадстаўнікі праваабарончых арганізацый ды ініцыятыў: „Вясны”, Беларускага Хельсінскага камітэту і „Салідарнасці”.

Важным для цяперашніх беларусаў застаецца праўная адукацыя, кажа прадстаўнік Беларускага Хельсінскага камітэту Раман Юргель:

– Мы, праваабаронцы з мясцовымі актывістамі праводзім круглы стол прысвечаны гэтай даце. У гэтым годзе павялічылася колькасць рэпрэсій не толькі ў адносінах да праваабаронцаў, журналістаў, але і да шараговых грамадзянаў, якія выказваюць сваё меркаванне. Затрыманні, штрафы, ператрусы праводзяцца рукамі міліцыянтаў, суддзямі, якія выносяць пад капірку адныя і тыя ж рашэнні.

Сёлета споўнілася 66 гадоў з моманту прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, да якой далучылася і Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня