Гарадзенскія рамеснікі прапагандуюць гісторыю



У цэнтры Гародні на вуліцы Савецкай працягвае працу Калядны кірмаш, дзе рамеснікі прадаюць свае вырабы.

Вялікая колькасць карцінаў з выявамі помнікаў даўніны, магнітаў і розных дэкаратыўных вырабаў прапагандуюць гарадзенскую даўніну, – распавядае адзін з рамеснікаў гарадзенец Андрэй Клімаў.

– Па-першае, пачнем з таго, што я працую па гісторыі Гародні. Вельмі люблю гэты горад, выдатны горад, з багатай гісторыяй. Таму магніты ў асноўным гістарычныя. Рэпрадукцыі старых фотаздымкаў, графіка нашых сучасных мастакоў. У асноўным гісторыя.  

Апроч прадметаў рамеснікаў з Беларусі некалькі разоў на месяц на гарадзенскую алею рамеснікаў прыяджаюць госці з Украіны. Напрыклад, у рамеснікаў з Івана-Франкоўску заўсёды магчыма набыць вялікую колькасць вырабаў з дрэва і керамікі.

Беларускае Радыё Рацыя