Гарадзенскія раварысты наведалі выставу старых ровараў



Актывісты роварнага руху Гародні наведалі адмысловую выставу, што адкрытая ў Музеі рэлігіі. Выстава распавядае пра ровар, і пра тое, як ён карміў італьянцаў у пачатку ХХ стагоддзя. Гэтыя некалькі дзясяткаў ровараў прадстаўляюць калекцыю італьянскага збіральніка Маўрыцыё Урбінаці і ўпершыню прадстаўлены ў горадзе над Нёманам.

rov5

Пра акцыю кажа кіраўніца грамадскай арганізацыі «ВелаГродна» Юлія Каляда:

– Выстава італьянскіх рэтраровараў вельмі цікавая, я думаю вельмі карысна схадзіць любому гарадзенцу. Музей гасцінна пагадзіўся сябрам нашай арганізацыі, раварыстам наведаць выставу са скідкай. За гэта ім вялікі дзякуй. А так, як сёння сусветны Дзень валанцёраў, то пры падтрымцы экалагічнага таварыства «Зялёная сетка», частка нашых валанцёраў наведала гэтую выставу бясплатна.

Выстава будзе працаваць ў Гародні да 18 студзеня, і роварныя актывісты раяць яе наведаць усім гарадзенцам і гасцям гораду.

Беларускае Радыё Рацыя