Гарадзенскія школьнікі саромяць настаўнікаў за фальсіфікацыі
6 месяцаў таму
Гарадзенскія школьнікі гімназіі №9, што па вуліцы Пестрака, зладзілі сваю акцыю мірнага пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў. Яны вывешваюць на агароджу гімназіі самаробныя плакаты з тэкстамі „Тут хаваюць галасы і людзей”, „Дзякуй за „чэснасць”, „Ганьба”, „Як настаўнікі зробяць з нас добрых людзей, калі іх прымушаюць быць?! кепскімі?!”.
Таксама школьнікі прыносяць свае граматы і пахвальныя лісты і таксама прычапляюць да агароджы альбо ставяць на асфальт.
Беларускае Радыё Рацыя