Гарадзенскія суды ў зачыненым рэжыме



У Гародні судзілі затрыманых 26 чэрвеня жыхароў гораду. У якім рэжыме адбываліся гэтыя судовыя паседжанні распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

– Цягам дня 29 чэрвеня ў Гародні адбываліся суды за зачыненымі дзвярыма. У Ленінскі РАУС Гародні прывезлі людзей, якія былі затрыманыя 26 чэрвеня падчас акцыі на вуліцы Ажэшкі і плошчы Леніна. Большасці з гэтых людзей прысудзілі вялікія штафы – ад 15 да 20 базавых велічыняў, гэта больш за 500 беларускіх рублёў. Яўгену Амплееву, сябру групы Святланы Ціханоўскай, прысудзілі 10 сутак. Аднак ён быў адразу адпушчаны, яму залічылі 3-е сутак, якія ён адсядзеў да суда.

Суды ў Гародні адбываліся пад кіраўніцтвам Наталлі Козел, гэта вядомая ў горадзе суддзя, якая шмат судзіла палітычных актывістаў па ўсяму гораду.

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя