Гарадзенскія сябры АГП дамагаюцца справаздачнасці дэпутатаў



Гарадзенскія актывісты Аб’яднанай Грамадзянскай партыі спрабуюць даведацца пра справаздачнасць дэпутатаў мясцовых саветаў. Сябры партыі спрабавалі патрапіць на месца прыёму дэпутатаў, аднак дэпутатаў на месцы не было. Цяпер яны пішуць лісты да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, каб змяніць нормы выбарчага заканадаўства.

z7

Распавядае Аляксандра Васілевіч, кіраўнік Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі па Гарадзеншчыне.

– З гэтай прапановай мы звярнуліся да чатырох дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў па горадзе Гародня – гэта Кір’як, Русак, Пацэвіч і Далгашэй, з просьбай скарыстацца іх правам заканадаўчай ініцыятывы і ўнесці ў закон «Аб дэпутатах мясцовых саветаў дэпутатаў», змену, каб справаздачы дэпутатаў перад грамадзянамі абавязкова друкаваліся ў СМІ.

z8

Грамадскі актывіст Ігар Банцар, каб даведацца пра справаздачнасць дэпутатаў, пайшоў яшчэ далей. Ён звярнуўся да старшыні пастаяннай камісіі па заканадаўству, што дзейнічае пры Палаце прадстаўнікоў

– У адказе, які мы атрымалі за подпісам старшыні пастаяннай камісіі Цупрыка, напісана, што яны лічаць, што няма падставаў дадаткова рэгуляваць гэтае пытанне. Мы гэта звязваем з тым, што палова дэпутатаў Нацыянальнага схода раней былі такімі ж дэпутатамі мясцовых саветаў і таксама справаздачаў не рабілі. Яны разумеюць, што гэтая норма проста будзе напружваць тых прызначэнцаў, якіх народ не выбіраў, іх проста прызначылі, якім проста няма чаго сказаць аб сваёй дзейнасці, бо гэтыя дармаеды нічога не робяць, а проста праседжваюць штаны.

Актывісты збіраюцца дамагчыся для гарадзенцаў інфармацыі пра тое, калі ж будуць справаздачы, а калі гэтага не ўдасца – распачнуць кампанію ў беларускіх СМІ.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя