Гарадзенскія сябры БАЖу абралі дэлегатаў на з’езд сваёй арганізацыі



У гарадзенскай суполцы журналістаў адбыўся сход, на якім вылучылі дэлегатаў на з’езд БАЖу, які адбудзецца ў красавіку. Гарадзенская арганізацыя журналістаў – гэта 38 чалавек, што працуюць у розных выданнях.

Журналісцая супольнасць Гародні за апошнія некалькі гадоў пачула вялікую колькасць пагроз з боку КДБ і міліцыі, многіх аштрафоўвалі і выклікалі на размовы ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Аднак кіраўнік арганізацыі Жанна Літвіна не губляе надзеі.

– Журналісты, журналісцкая супольнасць на сённяшні дзень проста як штрафная рота. Наступ на прафесію, на людзей, якія займаюцца журналістыкай, ну я баюся параўноваць, тут можа яшчэ і не да месца, з апошнімі прэзідэнцкімі выбарамі 2010 года. Адчуваючы такі наступ, такі ціск, для мяне абсалютна зразумела, што як ніколі журналісцкая супольнасць павінна кансалідавацца. Відаць кожны з маіх калегаў павінен помніць пра тое, што адстойваючы сваё права на прафесію, па вялікім рахунку, адстойваем права нашых грамадзянаў на атрыманне інфармацыі.

Гарадзенцы абмеркавалі на сустрэчы планы на 2015 год і запланавалі вялікую колькасць розных прэстураў і сустрэч.

Беларускае Радыё Рацыя