Гарадзенца будуць судзіць за перапост у сацсетцы



Жыхара Гародні Аляксандра Горбача чакае адміністрацыйная справа за інфармацыю, якую ён размясціў у сацыяльнай сетцы Вконтакте.

Падрабязнасці распавядае „Гарадзенская вясна”.

Яго вінавацяць у тым, што ў сваёй сацыяльнай сетцы размяшчаў інфармацыю, якая ўваходзіць у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Гэта ўжо трэцяя падобная справа за апошні час у Гародні, што выклікае трывогу ў праваабаронцаў.