Гарадзенцам прапануюць пакаштаваць „Беларусіяна”



У меню кавярні „Вялікі буфет” з’явілася незвычайная прапанова. Наведнікі могуць выпіць кубачак „Беларусіяна”. Фатаздымкі выклала блогер Ірына Чарняўка.

belarusian-1

За кубачак „Беларусіяна” ў 300 мл давядзецца аддаць 2 рублі. У „Вялікім буфеце” адзначаюць, што гэта ўсяго толькі двайны „Амерыкана”, які каштуе 1,4 рублі.

belarusian-2

У лістападзе бягучага года, кіраўнік урада Расеі Дзмітрый Мядзведзеў прапанаваў перайменаваць каву „амерыкана” ў „русіяна”. На пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета Дзмітрый Мядзведзеў, размаўляючы з беларускім прэм’ер-міністрам Андрэем Кабяковым, пахваліў беларусаў за канструктыўныя паводзіны, на што Андрэй Кабякоў патлумачыў, што яму ў гэтым дапамагла кава. „[Кабякоў] кажа, дайце мне амерыкана. Гэта наогул непаліткарэктна гучыць. Давайце амерыкана пераназавем!” – сказаў Мядзведзеў, у якасці альтэрнатывы прапанаваўшы слова „русіяна”.

grodno24.com