Гарадзенцаў навучаць ствараць фотагісторыі
Гарадзенскія фатографы, пераможцы міжнародных конкурсаў, Аляксандр Саенка і Ілля Гілей правядуць у межах пляцоўкі HrodnaMediaRoom адмысловы курс для аматараў стварэння фотагісторый. Пра адметнасць навучання распавядае Аляксандр Саенка:
– Гэты фотакурс мы робім разам з Іллёй Гілеем, мы будзем навучаць азам фатаграфіі. Галоўная мэта фотакурса – гэта стварэнне фотагісторыі вучняў, будзе выніковая фотавыстава. Вучні будуць рабіць сацыяльныя фотагісторыі на тэмы, якія самі прыдумалі.
Заняткі фотакурса будуць адбывацца ў Гародні раз на тыдзень і пачнуцца ўжо з 15 сакавіка. Фатографы Ілля Гілей і Аляксандр Саенка лічаць, што мерапрыемства будзе цікавым не толькі журналістам, але і тым, хто займаецца грамадскай дзейнасцю ды цікавіцца фотасправай.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня