Гарадзенцу з інваліднасцю прысудзілі паўтара года калоніі за тое, што сігналіў пратэстоўцам



Гарадзенцу з інваліднасцю прысудзілі паўтара года калоніі за тое, што сігналіў пратэстоўцам.

У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні абвясцілі прысуд Змітру Горбачу. Мужчыну судзілі за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паведамляюць праваабаронцы.

Справу разглядаў суддзя Віталь Лабоцкі. Падставай для крымінальнай справы сталі падзеі 10 жніўня 2020 года. У той дзень Зміцер Горбач ездзіў каля абласной філармоніі і сігналіў. Ён мае інваліднасць трэцяй групы. Дзяржабвінаваўца запрасіў у суда для абвінавачанага 1,5 года калоніі. Суддзя столькі і прысудзіў.

Беларускае Радыё Рацыя