Гарадзенцы далучацца да Месяцу барацьбы супраць рака грудзей



У кастрычніку пачынаецца Сусветны месяц барацьбы супраць рака грудзей, які быў абвешчаны Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя ў 1993 годзе. Акрамя таго, штогод 15 кастрычніка, у 44 краінах свету праводзіцца Сусветны дзень барацьбы з ракам малочнай залозы.

У Гародні гарамадскія арганізацыі і медычныя ўстановы горада да гэтага дня правядуць вялікую колькасць мерапрыемстваў.

Пра іх распавядае дырэктарка Гарадзенскага дзіцячага хоспісу Вольга Вялічка:

– У гэтым годзе мы змянілі фармат. Да нас далучылася пяць арганізацый. Будуць чатыры публічныя лекцыі з лепшымі спецыялістамі Гарадзенскай вобласці, якія валодаюць пытаннямі анкалогіі малочнай залозы. Будуць дзве кансультацыі і два агляды. Усе жадаючыя могуць прыйсці на агляд да анколагаў-мамолагаў. Пакажам прафілактычны ролік у межах рэалізацыі гэтай праграмы.

Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Сусветнага дня барацьбы з ракам малочнай залозы, будуць адбывацца як у гарадскіх паліклініках, так і ў бібліятэкак і выставачных залах горада. Пра іх можна даведацца ў сацыяльных сетках і на старонцы Гарадзенскага дзіцячага хоспіса.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня