Гарадзенцы дапамагаюць рэпрэсаваным



Гарадзенцы збіраюць грошы рэпрэсаваным сябрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай ды іншым затрыманым.

Збор грошаў, апроч пляцоўкі MolaMola, адбываецца і ў гарадзенскай краме „Адметнасць”. Распавядае ўладальнік „Адметнасці” Сяргей Верамеенка:

– У краме „Адметнасць” мы збіраем сродкі, ахвяраванні для палітычна рэпрэсаваных людзей. Цягам тыдня было сабрана 230 рублёў. Гэтыя грошы мы сёння перадалі Вользе Кнізе, якая з’яўляецца жонкай палітычнага вязня Уладзіміра Кнігі, які зараз знаходзіцца на Валадарцы ў Менску. За гэтыя грошы яна купіць усё неабходнае для перадачы і адвязе ў Менск.

Нагадаем, што затрыманні сябраў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай адбываюцца па краіне амаль штодня. Дзевяць чалавек, на чале з Сяргеем Ціханоўскім, знаходзяцца ў Менску ў СІЗА№1, дзе ім прад’яўлена абвінавачванне ў крымінальнай справе.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня