Гарадзенцы: Лукашэнка – не наш прэзідэнт



Гарадзенцы, што ходзяць на мітынгі-сустэчы з прадстаўнікамі ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, лічаць, што Аляксандр Лукашэнка – ня іх прэзідэнт.

Кажуць маладыя гарадзенцы:

– Уладам напляваць не толькі на нашыя галасы, а ўвогуле на нас усіх, на наш выбар, на нашае меракаванне. Калі нас называюць вартым жалю “народцам” , калі кажуць, каб мы хадзілі „чысцілі капыты”, гавораць, што нам есці на ноч, дзе адпачываць, вучаць жыццю, – гэта не ўлада. Гэта – пазор! Лукашэнка – гэта пазор Беларусі! На які навінны сайт не зойдзеш, у якую краіну не паедзеш – асацыяцыя з добрым беларускім народам – гэта Лукашэнка і бульба. Я не лічу гэта нармальным. Лукашэнка – гэта нашае ярмо, ад якога трэба пазбавіцца.

За апошнія 5 дзён у Гародні адбылося тры сустрэчы з прадстаўнікамі аб’яднанага штабу. Самая массавая сустрэча ў Каложскім парку сабрала амаль 1500 чалавек і гэта з улікам таго, шт ў горад яшчэ не прыязджала Святлана Ціханоўская, а выступалі толькі сябры яе ініцыятыўнай групы і простыя гарадзенцы. 

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня