Гарадзенцы могуць выбраць назвы новых вуліц
Гарадзенцам прапануюць прыдумаць назвы для 17-ці вуліц. Новыя вуліцы ў Забалаці і Ласосне пакуль безназоўныя. Тапанімічная камісія як варыянты назваў прапануе прозвішчы Герояў Савецкага Саюзу, удзельнікаў абарончых баёў за горад і ваколіцы, франтавікоў, жыццёвы шлях якіх звязаны з нашым горадам. Але гарадзенцы могуць падтрымаць або адхіліць гэтыя прапановы.
Свае прапановы можна адпраўляць у аддзел ідэалагічнай працы, культуры і справаў моладзі гарадскога выканаўчага камітэта.
Беларускае Радыё Рацыя
