Гарадзенцы ствараюць праект пра анамальнае
Гарадзенскія аматары незвычайнага і анамальнага ствараюць праект пад назвай “Zona”, гэта будзе відэаблог, дзе пакажуць розныя мясціны Беларусі. Хлопцы ўжо былі на фартах Гарадзенскай крэпасці, наведалі габрэйскія могілкі, а таксама збіраюцца наведаць Мірскі замак.
Пра праект распавядае адзін з яго стваральнікаў Зміцер Дзенісевіч:
– Я думаю, што кожнаму будзе цікава ведаць, што стала з гістарычнымі мясцінамі, дзе даўно не было нагі чалавека. Мы хочам паказаць не толькі закінутыя мясціны Беларусі, але і анамальныя, пра якія ходзяць чуткі, якія звязаныя з містыфікацыяй. Напрыклад, Мірскі замак. Існуе легенда пра Белую Панну, прывід якой блукае па замку.
Па словах Зміцера Дзенісевіча, яны плануюць пабываць на розных як ахоўваемых, так і пустуючых аб’ектах Беларусі.
Пасля таго як папулярнасць блога будзе павялічвацца – маладзёны паедуць у Расею і Украіну, каб паказаць падобныя мясціны і з гэтых краінаў.
https://www.youtube.com/watch?time_continue=4&v=6IvHRKRig5U
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота vk.com/iddi.saint
