Гарадзенцы ствараюць супольныя праекты
Некалькі дзясяткаў гарадзенцаў з розных грамадскіх арганізацый сабраліся ў Цэнтры гарадскога жыцця, каб стварыць супольныя праекты пад дахам “InspiredBy Рэгіён”.
Цягам дня стварылі праекты: дапамога валанцёрам, прававыя квесты ды іншыя патрэбныя гораду рэчы.
Пра сустрэчы распавядае адна з арганізатарак Таццяна Петушок:
– Намі былі задуманы тры сустрэчы. На першай сустрэчы быў этап натхнення, мы расказвалі паспяховыя гісторыі нашых гарадзенцаў. А сёння мы самі спрабуем генераваць ідэі. Таму мы ствараем міні-пректы, надалей, калі ўсё атрымаецца, будзем здзяйсняць у нас у рэгіёне.
На думку гарадзенцаў, такія сустрэчы патрэбныя людзям рознага пакалення.
– Сустрэча была цікавая менавіта тым, што сышліся неабыякавыя людзі, якія хочуць змяняць наша жыццё да добрага стану. Да такога стану, які патрэбен менавіта дзеля жыцця, а не для існавання.
– На саміх расказах пра праекты я не быў, але тое, як растлумачвалі план, як вырашаць праблему, было вельмі цікава і вельмі інфарматыўна.
Арганізатарамі сустрэчы ў Гародні былі Партыя БНФ, пляцоўка “Партал” а таксама творчы рух “Асобы”.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Апановіча
