Гарадзенцы выбіраюць свой брэнд



На сайце гарадзенскага канала „Гродна Плюс” ідзе галасаванне за брэнд гораду. 

 

Сярод 20-ці прапанаваных варыянтаў з рознымі графічнымі выявамі пакуль з вялікім адрывам перамагае праект гісторыка і дызайнера Мечыслава Супрона. Пра адметнасць выявы аленя святога Губерта на прапанаваным брэндзе кажа Мечыслаў Супрон:

– На брэндзе Гародні павінна адлюстроўвацца нейтральная постаць, асоба, знак. У мяне спачатку была думка адлюстраваць нейкую архітэктурную дамінанту гістарычнага цэнтру – касцёл або Каложу. Я палічыў, што канцэнтруючы ўвагу на будынку асобнай канфесіі можна пакрыўдзіць прадстаўнікоў іншых канфесій. Напрыклад, калі б адлюстроўваў Фарны касцёл, то пакрыўдзіліся б праваслаўныя.

Другое і трэцяе месца займаюць варыянты дызайнера Зміцера Жаўнова і „ДызайнСтудыі”. Галасаванне за брэнд Гародні будзе адбывацца з 10 чэрвеня па 15 ліпеня 2019 году.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня