Гародня: новыя сцягі мікрараёнаў



Гарадзенец Ян стварыў сцягі для маленькіх раёнчыкаў горада, на кожным сцягу гістарычны сімвал.

Ян распавядае пра сваю ідэю:

– З’явілася наступным чынам – пабачыў, што пачалі з’яўляцца розныя сцягі і новыя сімвалы мікрараёнаў, не толькі ў Гародні, але і ў іншых гарадах. І падумаў, што варта было б выкарыстаць пэўныя гістарычныя веды пра гарадзенскую тапаніміку, асабліва гістарчыную, а таксама зрабіць нейкія новыя цікавыя сімвалы.

Таксама стваральнік сцягоў адзначае, што нават у кожнага з раёнаў Гародні можа быць некалькі сцягоў:

– Варыянтаў вельмі шмат. Канешне, у некаторых раёнах можна прыдумаць больш, у некаторых – менш. Напрыклад, Занёманскі раён, побач з тытунёвай фабрыкай, там, канешне, могуць быць будынкі не толькі школы, можа быць Францішканскі касцёл, які з’яўляецца адметным помнікам менавіта ў гэтым месцы. З іншымі раёнамі, як, напрыклад, з Вішняўцом, вядома, першыя асацыяцыя сустракаюцца і прыходзяць – гэта вішні. Хаця сапраўдная гістарычная назва гэтага мікрараёна ці вёскі была зусім іншая.

Свае варыянты хлопец прапанаваў гарадзенцам праз розныя тэлеграм -каналы, а таксама праз мясцовыя СМІ.

Некаторыя сцягі адразу былі прынятыя жыхарамі горада, а іншыя выклікалі дыскусію ў сацыяльных сетках.

Беларускае Радыё Рацыя