Гарадзенскіх журналістаў вызвалілі (абноўлена)



Затрыманых сёння, 6 снежня, у Гародні журналістаў БелаПАН Марыну Харэвіч і Сяргея Людкевіча праз некалькі гадзін выпусцілі з РАУС без складання пратаколаў, паведамляе БАЖ.

Прычыны затрымання ім ніхто не патлумачыў.

***

У Гародні затрыманыя вядомыя ў горадзе журналісты. Пра затрыманні паведамляе наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

Каля Скідзельскага рынка ў Гародні затрыманыя гарадзенскія журналісты, якія супрацоўнічаюць з агенцыяй “БелаПАН”, – Марыся Харэвіч і Сяргей Людкевіч. Цяпер гэтыя журналісты знаходзяцца ў Ленінскім РАУСе Гародні, што на вуліцы Дубко.

Беларускае  Радыё Рацыя

***

120-ы дзень пратэстаў у Гародні распачалі аднымі з першых.

Людзі з бел-чырвона-белымі сцягамі стаяць у ланцугу салідарнасці.

Што адбываецца ў горадзе паведамляе наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

– Гарадзенскі “Марш Волі” распачаўся раней за ўсіх у краіне. А дзясятай гадзіне дня ў раёне Фарты некалькі дзясяткаў чалавек выйшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі. Яны прайшліся па  вуліцах Дамброўскага, Курчатава да гарадзенскай  крамы “Санта”, што ў мікрараёне Фарты.

Апроч  гэтага гарадзенскія сілавікі абралі новую тактыку, яны запрасілі сабе ў дапамогу спартоўцаў, якіх выпускаюць бегаць па раёнах, потым, як разведчыкі, яны сядаюць у міліцэйскія  машыны, іх перавозяць, і яны зноў бегаюць і сочаць за людзьмі, якія б маглі ўдзельнічаць у мірных акцыях пратэсту.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота:  tut.by