Гародня стала лепшым абласным цэнтрам Беларусі



На працягу 2017 года ў Беларусі праводзіўся рэспубліканскі агляд санітарнага стану і добраўпарадкавання, у якім прынялі ўдзел населеныя пункты усіх абласцей і Менск. Пераможцаў агляду вырашана ўзнагародзіць пераходзячым вымпелам, які пацвярджаецца пасведчаннем і грашовымі прэміямі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

У першай катэгорыі (сярод гарадоў абласнога падпарадкавання і горада Менска) лепшым прызнана Гародня. Грашовая прэмія складзе 8 тыс. базавых (196 тыс. рублёў).

Пераможцамі ў другой катэгорыі (гарады з насельніцтвам ад 50 тыс. жыхароў і больш) прызнаныя Жодзіна Менскай вобласці і Полацак Віцебскай вобласці, якія атрымаюць па 3 тыс. базавых (73,5 тыс. рублёў).

У трэцяй катэгорыі (гарады і гарадскія пасёлкі з насельніцтвам ад 10 тыс. да 50 тыс. жыхароў) лепшымі сталі Бяроза Берасцейскай вобласці, а таксама Рагачоў Гомельскай вобласці і Бялынічы Магілёўскай вобласці. Грашовая прэмія – па 2 тыс. базавых (49 тыс. рублёў).

Пераможцамі ў чацвёртай катэгорыі (гарады і гарадскія пасёлкі з насельніцтвам да 10 тыс. жыхароў) прызнаныя Копысь і Дуброўна Віцебскай вобласці, Ветка Гомельскай вобласці, а таксама Краснаполле Магілёўскай вобласці. Кожны атрымае па 1,5 тыс. базавых (36 750 рублёў).

У пятай катэгорыі (сельскія населеныя пункты) перамогу святкавалі аграгарадкі Хомск Драгічынскага раёна, Дабрамыслі Лёзненскага раёна, Камаі Пастаўскага раёна, населены пункт Доўжа Віцебскага раёна, а таксама аграгарадок Свіслач Гарадзенскага раёна. Грашовая прэмія – па 800 базавых (19,6 тыс. рублёў).

tut.by

[manual_related_posts]