Гародня: вынік судоў над актывістамі



У судзе Ленінскага раёну Гародні суддзя Ларыса Барэль засудзіла грамадскага актывіста Ежы Грыгенчу  да 10 сутак адміністрацыйнага арышту. А Юліі Карначавай прысудзілі 20 базавых штрафу.

Падчас працэсу над Юліяй з залы суда міліцыянцы вынеслі грамадскага актывіста Міколу Саляніка.

 Пра прысуд кажа Юлія Карначава:

– Нічога новага, усё як звычайна – ёсць абвінавачванне, ёсць рашэнне, якое падрыхтавана хутчэй за ўсё загадзя.

РР: 20 базавых велічынь для вас гэта, я так разумею, вельмі вялікія грошы?

– Канешне, калі ўлічыць, што я не працую і маю дваіх непаўнагадовых дзяцей. І за шпацыр па мосце – гэта вельмі многа.

РР: Якім чынам будзеце шукаць грошы на гэта?

– Не ведаю, буду спадзявацца, што хтосьці дапаможа. У мяне няма такіх грошай.

Падтрымаць Ежу Грыгенчу адмыслова ў Гародню прыехала прэтэндэнтка ў кандыдаты на прэзідэнта Ганна Канапацкая.

– Прыехала, каб падтрымаць чальца сваё каманды, якому я вельмі ўдзячная і вельмі да яго паважна стаўлюся. Я ўдзячная яму за тое, што ён падтрымліваў мяне падчас гэтай электаральнай кампаніі. І я ўдзячная яму за тое, што ён знаходзіць у сябе моцы ў цяперашніх умовах адкрыта выказваць свае думкі і не баіцца быць пакараным. То бок, ён рэалізуе свае правы, якія прадугледжаны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Зала судовых паседжанняў была запоўненыя супрацоўнікамі гарадзенскага АМАПу ў цывільным. Грамадскіх актывістаў прыйшлі падтрымаць праваабаронцы і сябры розных партый ды рухаў.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча

[manual_related_posts]