Гаспадар БЧБ-хаты больш не пад арыштам



Гаспадар БЧБ-хаты ў Полацкім раёне Анатоль Каханчык больш не пад арыштам і спадзяецца сустрэць Новы год дома. Пра гэта мужчына распавёў на сваёй старонцы ў Facebook.

— На пятыя суткі сухой галадоўкі ў Віцебскім ІЧУ пачаліся праблемы са здароўем… галадоўку спыніць я адмовіўся, адміністрацыя ІЧУ выклікала хуткую дапамогу і афіцыйна зняла з мяне арышт. Хуткая завезла мяне ў шпіталь, дзе зараз я свабодны і паціху аднаўляюся… спадзяюся сустрэць Новы год дома, а не на новай галадоўцы, калі зноў затрымаюць, — піша Анатоль Каханчык.

Гаспадар БЧБ-дома быў асуджаны на 25 сутак арышту. З-за галадоўкі ў зняволенні, у яго пачалася сутарга, рвота, ціск даходзіў да 220. Раней Анатоль Каханчык быў асуджаны на 15 сутак.