„Гавары праўду” вызначаецца з кандыдатамі на выбары
Як мінімум два кандыдаты на Берасцейшчыне плануюць выставіць актывісты кампаніі ’’Гавары Праўду!’’ падчас парламенцкіх выбараў. Пра гэта паведаміў адзін з каардынатараў па рэгіёне Генадзь Яцкевіч. Пакуль актывісты вызначаюцца з тым, па якой акрузе яны пойдуць, а таксама з мэтадамі яго даследвання, у тым ліку збору праблем, якія хвалююць грамадзян.
– Будзем балатавацца ў Палату прадстаўнікоў Беларусі. У нас ёсць свае кандыдаты. Увогуле будзем праводзіць усе мерапрыемствы ў справе абрання кандыдатаў на гэтыя пасады. Ёсць у нас у Берасці два чалавекі, якія будуць прадстаўляць нашае аб’яднанне “Гавары праўда”. Пакуль што гэта ўсё ў стадыі арганізацыі. Працуем на гэтую тэму.
Кіраўніцтва кампаніі ’’Гавары Праўду!’’ заявіла, што па рэспубліцы яны выставяць каля паўсотні кандыдатаў, большасць з якіх дагэтуль не займалася палітыкай.
Беларускае Радыё Рацыя
