“Гавары Праўду!” – за чыстыя пад’езды
У Берасці актывісты кампаніі “Гавары Праўду!” дабіліся ўборкі пад’ездаў у адным з дамоў у мікрараёне Паўднёвым. Жыхары дому сістэматычна аплочвалі працу прадстаўнікоў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аднак тыя не выконвалі свае абавязкі. Са словаў Ігара Маслоўскага, менавіта таму быў арганізаваны збор подпісаў і накіраваная калектыўная скарга мясцовым уладам:
– Зараз мы атрымалі адказ, што ўсе нашыя довады пацвердзіліся і складзеныя адпаведныя акты. Мы праверылі, сапраўды, уборка ў гэтым доме адбываецца.
“Мы не зусім задаволеныя адказам, бо ў адпаведнасці з законам уборка павінна адбывацца не два разы на тыдзень, а штодня, – дадаў грамадскі дзеяч. Ігар Маслоўскі падкрэсліў, што, нягледзячы на ў цэлым пазітыўнае вырашэнне сітуацыі, актывісты разам з грамадзянамі будуць абскарджваць адказ у вышэйстаячыя інстанцыі.
Беларускае Радыё Рацыя. Берасце
Фота
