„Газета Слонімская” ўжо прадаецца ў кіёсках „Белсаюздруку”



11 гадоў „Газета Слонімская” не мела магчымасці прадавацца ў кіёсках „Белсаюздруку”.

Распаўсюджвалі яе на Слонімшчыне, Зэльвеншчыне, Дзятлаўшчыне і Мастоўшчыне прыватнымі распаўсюджвальнікамі. І вось нарэшце „Газету Слонімскую” могуць жыхары Беларусі свабодна купіць у кіёсках.

Акрамя „Газеты Слонімскай” у кіёсках рэспублікі з’явіліся газеты „Новы час” (Менск), „Борисовские новости” (Барысаў) і „Intex-press” (Баранавічы).

Беларускае Радыё Рацыя