“Газеце Слонімскай” споўнілася 20 гадоў



“Газеце Слонімскай” споўнілася 20 гадоў. Гэта найстарэйшае незалежнае перыядычнае выданне ў рэгіёне. Самы першы нумар газеты выйшаў 25 снежня 1938 года.

Яе выдаўцамі былі беларускі паэт Сяргей Новік-Пяюн ды ягоная жонка Людміла. Аднак у пачатку 1939 году газета спыніла існаванне з прычыны забароны яе ўладамі і арышту выдаўца.

«Газета Слонімская» аднавілася ў 1997 годзе, калі 24 красавіка выйшаў першы нумар штотыднёвіка. Яго заснавальнікам і галоўным рэдактарам да гэтага часу з’яўляецца Віктар Валадашчук. Нядаўна газета вярнулася ў дзяржаўную сетку распаўсюду.

Беларускае Радыё Рацыя