Генадзь Фядыніч: ідзе моцны ціск на прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці



Улады працягваюць ціск на сябраў беларускага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, – кажа намеснік старшыні гэтай арганізацыі Генадзь Фядыніч. Асабліва ён ўзмацніўся у Менску і Берасці:

– Ідзе ціск зараз на нашую арганізацыю ў Берасце, і на менскую, гарадскую. Двойчы выклікалі Зінаіду Міхнюк да следчага. Гэта прадстаўнік прафсаюзу ў берасцейскім рэгіёне, і зараз яна яшчэ і старшыня прафкама. Гэта чаканы ціск, але ўпершыню, што арганізацыя не займаецца статутнай дзейнасцю. Для мяне гэта цікава і дзіка: а чым жа яна займаецца? Мы гэта адсочваем.

Днямі кіраўніцтва РЭПу атрымала ліст з Берасцейскага аблвыканкаму. У дакуменце нават прозвішча выконваючага абавязкі кіраўніка прафсаюзу Васіля Бераснева напісана з памылкай. А па другое, – чыноўнікі прапануюць нам самім разабрацца з сябрам нашай арганізацыі, Зінаідай Міхнюк. На некалькіх сайтах надрукаваныя яе выказванні і каментары, якія быццам маюць прыкметы экстрэмізму. „Але ж гэта былі яе асабістыя думкі як грамадзяніна! Мы ўважліва прачыталі ўсе тэксты і прыйшлі да высновы, што статут нашай арганізацыі яна ніяк не парушыла”, – падкрэсліў Генадзь Фядыніч.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]