Генадзь Коршунаў: Беларусы ўсё менш захапляюцца Расеяй



Як вайна Расеі супраць Украіны паўплывала на настроі звычайных беларусаў?

Вынікі новага сацыялагічнага даследавання „Што думаюць беларусы пра Раcею?” прадставіў сацыёлаг і старэйшы даследчык „Цэнтра новых ідэй” Генадзь Коршунаў:

– Цягам апошніх дзесяцігоддзяў усё ж такі адносіны да Расеі, калі на самым пачатку гэта было такое больш узнёслае, калі заўгодна, то зараз больш цвярозае. Агулам, калі казаць пра ўсё беларускае грамадства, то яно становіцца больш такім ураўнаважаным. Заўсёды ёсць, часам вялікая частка грамадства, якая не давярае ні ўсходу ні Захаду. Адначасова павялічваецца колькасць прыхільнікаў еўрапейскага выбару, пры гэтым ёсць страх перад Захадам. Ёсць адчуванне сваёй „трэцясортнасці”, у людзей ёсць адчуванне, што менавіта так Захад на беларусаў і глядзіць.

Паводле Генадзя Коршунава, 36% беларусаў выступаюць за геапалітычны звяз з Расеяй, а 27% за геапалітычныя звязы з Расеяй і Еўразвязам адначасова.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]