Генадзь Коршунаў: У грамадстве адбыўся цывілізацыйны разрыў



Рэпрэсіі ў Беларусі паўплывалі на каштоўнасныя ўстаноўкі беларускага грамадства.

Раскол у беларускім грамадстве абазначыў сацыёлаг, старэйшы даследчык Цэнтра новых ідэй Генадзь Коршунаў:

– Не звязаны ні з адукацыяй, ні з узростам, вельмі мала ён звязаны і з падзелам населеных пунктаў па колькасці людзей. Гэта розніца светапогляду, гэта розніца паміж тымі, хто хоча сам адказваць за сябе, за сваю сям’ю, за свой бізнес, за сваю краіну. 

На думку Генадзя Коршунава, важным з’яўляецца тое, што частка актывістаў змагла пакінуць радзіму і стварыць глабальную лічбавую Беларусь, якая прыцягвае ўвагу да сітуацыі ў краіне.

Беларускае Радыё Рацыя